У расійскім Дзяржынску праз выбухі абвешчана надзвычайнае становішча

Колькасць пацярпелых у выніку выбуху на ваенным заводзе «Крышталь» ў расійскім Дзяржынску узрасла да 38, у горадзе абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча.
Фота vk.com/Типичный Дзержинск

Фота vk.com/Типичный Дзержинск


Пра гэта паведамляе Meduza.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях заявілі, што 4 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.

Па звестках ведамства, у выніку выбуху разбураны адміністрацыйны будынак, узнік пажар плошчай 100 квадратных метраў.

На ваенным заводзе «Крышталь» у расійскім Дзяржынску адбылося 3 выбуха. Па папярэдніх дадзеных, выбухі адбыліся з-за парушэння тэхналагічнага працэсу ў адным з цэхаў. Эпіцэнтр быў у цэху па вытворчасці трацілу.

Па дадзеным факце Следчы камітэт РФ узбудзіў справу па артыкуле «Парушэнне патрабаванняў прамысловай бяспекі вытворчых аб'ектаў».

Расійскае дзяржаўнае прадпрыемства «Крышталь» займаецца «стварэннем выбуховых рэчываў, бяспечных тэхналогій іх вытворчасці, выпрабаваннямі, транспарціроўкай і ўтылізацыяй».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!