У Румыніі праходзіць рэферэндум супраць аднаполых шлюбаў

У Румыніі 6 кастрычніка пачаўся рэферэндум аб унясенні канстытуцыйных паправак, звязаных з вызначэннем шлюбу, паведамляе Радыё Свабода.
Цяпер паняцце шлюбу ў краіне пазначана як «саюз паміж мужам і жонкай». Ініцыятар галасавання кансерватыўная арганізацыя «Кааліцыя за сям’ю» і праваслаўныя актывісты настойваюць, каб фармулёўка была змененая на «саюз паміж мужчынам і жанчынай».

Галасаванне будзе прызнае пры яўцы не менш за 30 працэнтаў выбаршчыкаў. У краіне пражывае каля 20 мільёнаў чалавек.

Ідэю правядзення рэферэндуму раней раскрытыкавалі праваабаронцы і шэраг дэпутатаў Еўрапарламэнта. Яны лічаць, што ініцыятыва парушае правы чалавека і вядзе да складанасцяў у легалізацыі аднаполых шлюбаў у Румыніі.

Аднаполыя адносіны легалізаваныя ў Румыніі з 2000 году. Тады парламент краіны прыняў закон, які забараняе дыскрымінацыю па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі ў розных сферах жыцьця. Аднаполыя шлюбы ў краіне не рэгіструюцца, аднак Канстытуцыйны суд прызнае аднаполыя пары семʼямі ў выпадку, калі шлюб быў зарэгістраваны ў іншай краіне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: