У Рызе каля 5 тысяч чалавек выйшлі на акцыю супраць пераводу рускіх школ на латышскую мову

У Рызе каля пяці тысяч чалавек выйшлі на акцыю супраць пераводу рускіх школ на дзяржаўную латышскую мову, піша Інтэрфакс са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.
Фота: fotokor01 (twitter)

Фота: fotokor01 (twitter)

Калона прайшла ад тэатра «Дайлес» па галоўнай вуліцы горада Брывібас і завяршылася ля парка Эспланада.

Раней у красавіку прэзідэнт Латвіі Райманд Вейоніс падпісаў закон аб тым, што пасля 2021 года ва ўсіх сярэдніх школах у краіне  выкладанне павінна весціся на латышскай мове. Гаворка ідзе ў тым ліку пра рускія школы.

Нагадаем, у 2004 годзе ў Латвіі прайшла рэформа адукацыі ў школах нацменшасцяў. У выніку была ўведзена двухмоўная сістэма навучання, пры якой у старшых класах рускіх школ на рускай мове можна выкладаць толькі 40% прадметаў. Рэформа выклікала масавыя акцыі пратэсту. Супраць яе выступалі прадстаўнікі рускамоўнай меншасці, а таксама некаторыя палітыкі, у прыватнасці, мэр Рыгі Ніл Ушакоў.


Паводле novayagazeta.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: