У СААЗ лічаць, што пандэмію каронавіруса ўдасца пераадолець да пачатку 2022 года

Кіраўнік рэгіянальнага Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя СААЗ Ханс Клюге мяркуе, што сусветную пандэмію каронавіруса ўдасца пераадолець да пачатку 2022 года.

«Праз год мы будзем ведаць нашмат больш. Таму я зыходжу з таго, што пандэмія пройдзе да пачатку 2022 года. Гэта не значыць, што вірус пройдзе. Але, спадзяюся, што абмежавальных дзеянняў больш не спатрэбіцца», — сказаў ён у інтэрв'ю нямецкаму выданню Welt, піша interfax.by.

На яго думку, у 2020 годзе пра захворванне яшчэ было вядома вельмі мала, а ў 2021 годзе пандэмія працягнецца.

Клюге лічыць, што жыхарам краін Еўропы пакуль рана расслабляцца, улічваючы, што вакцыны ўжо ёсць, але кампаніі па вакцынацыі пакуль ідуць павольна, і ўказвае на небяспеку распаўсюджвання «брытанскага» штаму каронавіруса, які з'яўляецца больш заразным.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: