У Сербіі працягваюцца пратэсты супраць прэзідэнта

У дэманстрацыях супраць палітыкі прэзідэнта Вучыча ўдзельнічаюць дзясяткі тысяч чалавек. Пратэсты ў Сербіі ідуць дзясятую суботу запар. Выступы пачаліся пасля збіцця апазіцыянера Борка Стэфановіча.
Дзясяткі тысяч сербаў у суботу, 9 лютага, зноў прынялі ўдзел у акцыях пратэсту супраць палітыкі прэзідэнта Аляксандра Вучыча. Дэманстрацыі прайшлі ў Бялградзе і шэрагу іншых гарадоў краіны.

Пратэстоўцы пад дэвізам «Адзін з пяці мільёнаў» патрабавалі свабоды мас-медыяў і стварэння справядлівых умоў для выбараў. Дэвіз паўстаў пасля таго, як Вучыч заявіў, што не адрэагуе на патрабаванні дэманстрантаў, нават калі іх вылучаны пяць мiльёнаў сербаў. Усяго ў рэспубліцы пражывае сем мільёнаў чалавек.

Пратэсты ў сербскай сталіцы праходзяць дзясятую суботу запар. Падставай для правядзення першай масавай акцыі 8 снежня стала жорсткае збіццё лідэра Левай партыі апазіцыянера Борка Стэфановіча, што адбылося 23 лістапада ў горадзе Крушевац на поўдні Сербіі. Падазраваныя ў нападзе былі неўзабаве затрыманыя, але незадоўга да навагодніх святаў адпушчаныя на волю ў сувязі з недахопам доказаў.

Дэманстрацыі сталі самымі значнымі пратэстамі з вясны 2017 года, калі ў знак пратэсту супраць абрання Вучыча прэзідэнтам на вуліцы Сербіі выйшлі дзясяткі тысяч маладых людзей.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!