У Сочы пры пасадцы загарэўся самалёт. Пацярпела 18 чалавек

Пасажырскі Boeing 737 авіякампаніі Utair, які прыляцеў у ноч з 1 верасня з Унукава ў Сочы пры пасадцы выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і загарэўся

Гэта здарылася ў 2:50 па маскоўскім часе. Прыкладна праз гадзіну пажар атрымалася патушыць. У выніку інцыдэнта аказаліся разбураныя крыло і шасі, загарэўся левы рухавік.

На борце знаходзіліся 164 пасажыры і шэсць членаў экіпажу — усе эвакуяваныя. Міністэрства аховы здароўя РФ паведаміла аб 18 пацярпелых, у тым ліку трох дзецях. Пры аказанні дапамогі пацярпелым памёр кіраўнік комплекснай змены аэрапорта Сочы Уладзімір Бегіян — меркавана, ад сардэчнага прыступу. Ён дапамагаў праводзіць эвакуацыю, кардынаваў працу службаў аэрапорта і памёр, як паведамляецца, па дарозе ў лякарню.

Паўднёвае следчае ўпраўленне на транспарце Следчага камітэта Расіі ўзбудзіла крымінальную справу аб аказанні паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі (ч.1 арт. 238 КК РФ). Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт сфарміраваў камісію для расследавання аварыі. Расследаванне правядзе і авіякампанія Utair. Растранснагляд правядзе пазапланавую праверку Utair, аэрапорта Сочы і працы ягоных дыспетчарскіх службаў.

Паводле Meduza

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: