У сталіцы Самалі адбыліся два выбухі

Выбухі і напады баявікоў — нярэдкія на вуліцах сталіцы Самалі. Сёння, 2 студзеня, у Магадзіша прагучалі два выбухі. Адзін з іх адбыўся каля кантрольна-прапускнога пункта міратворчай місіі. Другі — каля гатэля, што знаходзіўся непадалёк.

Самалі. Фота Getty Images


Не менш за чатыры чалавекі загінула ў выніку двух выбухаў замініраваных аўтамабіляў у сталіцы Самалі Магадзіша, паведамляе ВВС.

Моцны выбух прагрымеў ля асноўнай базы міратворцаў Афрыканскага саюза недалёка ад аэрапорта сталіцы Самалі Магадзіша, а затым адбылася інтэнсіўная перастрэлка. 

"Замінаваны аўтамабіль урэзаўся ў прапускны пункт каля базы міратворцаў Афрыканскага саюза, дзе знаходзяцца прадстаўнікі самалійскіх сіл бяспекі. Пра колькасць загінулых пакуль казаць рана", — заявіў некалькі гадзін таму агенцтву Reuters прадстаўнік паліцыі Абдзікадзір Хусейн, цытуе его словы ТАСС.

Адказнасць за гэтыя напады ўзяла на сябе ісламісцкая групоўка "Аш-Шабаб" (Моладзевы рух маджахедаў).

Пасля падзення рэжыму Сіяда Барэ ў 1991 годзе рэспубліка Самалі фактычна перастала існаваць як адзіная дзяржава.

Пад кантролем федэральнага ўрада, які прызнаны міжнароднай супольнасцю, знаходзіцца сталіца Магадзіша і шэраг навакольных раёнаў. Астатнія раёны Самалі кантралююцца непрызнанымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, шэраг тэрыторый знаходзіцца пад кантролем ісламістаў.

Баявікі часта ўчыняюць напады на аб'екты, якія ахоўваюцца ўрадавымі сіламі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: