У сталіцы ЗША тысячы людзей выйшлі на акцыю ў падтрымку Трампа

Дэманстранты ў Вашынгтоне патрабавалі для прэзідэнта Трампа яшчэ чатырох гадоў у Белым доме. Акцыя ў падтрымку дзеючага прэзідэнта была менш шматлікай, чым месяц таму.
Тысячы людзей ўвечары ў суботу, 12 снежня, зноў выйшлі на вуліцы Вашынгтона, каб выказаць пратэст супраць паразы на выбарах дзейнага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Яны абураліся меркаванымі парушэннямі на выбарах 3 лістапада і патрабавалі для Трампа яшчэ чатырох гадоў у Белым доме.

У акцыі пратэсту, аднак, удзельнічалі значна менш людзей, чым месяц таму назад, калі на плошчы Freedom Plaza каля Белага дома сабраліся каля 10 тысяч чалавек. "Мы не здадзімся", - паабяцаў актывіст Лук Уілсан, які спецыяльна прыехаў з штата Айдаха. Іншы прыхільнік Трампа Дэл Куік сцвярджаў, што на выбарах здзейсненая "вялікая несправядлівасць" і размахваў пры гэтым сцягам у абарону права на зброю.

Спачатку мітынг праходзіў спакойна, але пасля пачаліся асобныя бойкі паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Трампа. Затрымана шэсць чалавек. Сярод удзельнікаў акцыі былі і члены праварадыкальнай групоўкі Proud Boys ў чорна-жоўтым уборы, на некаторых з іх былі куленепрабівальныя камізэлькі. Удзельнікі контрдэманстрацыі скандавалі: "Нацысты — прэч!"

Абвінавачванні ў махлярстве

Сярод выступоўцаў на мітынгу быў былы дарадца прэзідэнта па нацбяспецы Майкл Флін, які прызнаў сябе вінаватым па справе аб сувязях з Расіяй і ў канцы лістапада памілаваны Трампам. Дэманстранты настойвалі на тым, што на прэзідэнцкіх выбарах 3 лістапада мелі месца шматлікія парушэнні. Некаторыя скардзіліся на ўмяшанне звонку, іншыя сцвярджалі, што мільёны галасоў былі нібыта знішчаны з дапамогай камп'ютэрнага софту.

Дональд Трамп па-ранейшаму адмаўляецца прызнаваць паразу на выбарах. Ён таксама заяўляе аб маштабным махлярстве, але да гэтага часу так і не прывёў ніякіх пераканаўчых доказаў. Суды адхілілі ўжо дзясяткі пазоваў, пададзеных яго камандай. Адхіліў пазоў з нагоды меркаваных парушэнняў на выбарах і Вярхоўны суд ЗША.

Па апошніх дадзеных, ужо ўсе штаты зацвердзілі вынікі галасавання. На выбарах суперніку Трампа — дэмакрату Джо Байдэну атрымалася заручыцца падтрымкай 306 з 538 выбаршчыкаў пры неабходным мінімуме ў 270. Калегія выбаршчыкаў абярэ новага прэзідэнта ЗША 14 снежня. У выніку Джо Байдэн 20 студзеня стане 46 прэзідэнтам ЗША.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: