У свеце ад наступстваў каранавіруса памерлі больш за 2,5 млн. чалавек

Больш за 2,5 млн чалавек па ўсім свеце памерлі ад захворвання, выкліканага новым каранавірусам, паводле падлікаў Універсітэта Джонса Хопкінса.
Як паведамляецца на сайце універсітэта, колькасць памерлых з пачатку пандэміі складае 2 500 770 чалавек. Больш за ўсё памерлых — у ЗША: 506 232 чалавекі. На другім месцы Бразілія (249 547), на трэцім — Мексіка (182 815).

Парог у 500 тысяч памерлых быў пераадолены ў ЗША ў панядзелак. Прэзідэнт Джо Байдэн у той жа дзень ўшанаваў іх памяць на цырымоніі ў Белым доме. Ён распарадзіўся на пяць дзён прыспусціць сцягі па ўсёй краіне ў знак скрухі пра памерлых у выніку пандэміі.

Больш за 421 тысячу выпадкаў заражэння каранавірусам за суткі

Па стане на 18.20 па мінскім часе 25 лютага ў СААЗ паступілі звесткі аб 112 209 815 інфікаваных і 2 490 776 памерлых. Колькасць тых, хто заразіўся, павялічылася на 421 407, памерлых — на 10 508.

Статыстыка СААЗ улічвае толькі афіцыйна пацверджаныя звесткi пра выпадкі заражэння і смерці, якія прадстаўляюцца дзяржавамі.

Больш за 41% выпадкаў інфікавання, паведамленні аб якіх паступілі ў СААЗ за мінулыя суткі, прыпадае на рэгіён Еўропы (176 512), на другім месцы Паўночная і Паўднёвая Амерыка (173 654), на трэцім — Усходняе Міжземнамор'е (31 081).

Больш за ўсё пацверджаных выпадкаў заражэння зарэгістравана ў ЗША — 27 955 338. Далей ідуць Індыя (11 046 914), Бразілія (10 257 875), Расія (4 212 100), Вялікабрытанія (4 144 581), Францыя (3 597 495), Іспанія (3 170 644), Італія (2 848 564), Турцыя (2 665 194), Германія (2 414 687), Калумбія (2 233 589) і Аргенціна (2 080 824).

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: