У Шры-Ланцы з-за нападаў на мусульман заблакаваныя сацсеткі

Часовае блакаванне месенджараў выклікана нападамі на мячэці і крамы мусульман у Паўночна-Заходняй правінцыі Шры-Ланкі. Facebook і WhatsApp трапілі ў лік заблакаваных.

   

Вайскоўцы Шры-Ланкі ў мячэці ў Каломба. Красавік 2019 года

Урад Шры-Ланкі абвясціў аб часовым блакаванні некаторых сацыяльных сетак і месенджараў, паведамляе www.dw.com. Мера датычыцца, сярод іншых, Facebook і WhatsApp. Падобны крок выкліканы нападамі на мусульман, заявілі ў прэс-службе ўрада краіны ў панядзелак, 13 траўня.

За дзень да гэтага некалькі дзясяткаў чалавек у адным з гарадоў Паўночна-Заходняй правінцыі закідалі камянямі мячэці і крамы, якімі валодаюць мусульмане. Акрамя таго, суразмоўцы агенцтва Reuters паведамілі пра мужчыну, якога збілі ў выніку спрэчкі, што пачалася ў Facebook.

Напады ў велікодную нядзелю

Узмацненню напружанасці ў грамадстве спрыялі тэракты, учыненыя ў канцы красавіка. Выбухі ў трох пяцізоркавых гатэлях у Каломба, а таксама ў трох каталіцкіх храмах прагрымелі 21 красавіка амаль адначасова. Пазней з'явілася інфармацыя пра сёмы і восьмым выбухі — адзін з іх быў здзейснены смяротнікам, калі паліцыя прыйшла да яго з ператрусам, а яшчэ адзін — каля заапарка ў прыгарадзе Каломба. Акрамя таго, было абясшкоджанае выбуховае прыстасаванне каля найбуйнейшага ў краіне аэрапорта.

Ахвярамі тэрактаў, учыненых у велікодную нядзелю, сталі больш за 250 чалавек, каля 500 атрымалі раненні. Сярод загінулых — больш за 30 замежнікаў.

Урад усклаў адказнасць за напады на мясцовую ісламісцкую групоўку. Праз некалькі дзён пасля нападаў прэзідэнт краіны заявіў, што лідар ісламісцкай групоўкі быў забіты падчас аднаго з нядзельных нападаў.

Пры гэтым тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" (ІД) узяла адказнасць за серыю выбухаў на сябе. 29 красавіка блізкі да ІД сайт апублікаваў відэапасланне, у якім выступае барадаты мужчына, падобны на лідара групоўкі Абу Бакр аль-Багдадзі. Ён заяўляе, што напады ў Шры-Ланцы сталі адказам ІД на страту апошняга бастыёна ў Сірыі — горада Багхуз.

7 траўня кіраўнік паліцыі заявіў, што ўсе зламыснікі, якія арганізавалі і здзейснілі тэракты-самазабойства, загінулі альбо арыштаваныя.

Паводле 

www.dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!