У Швецыі прапаноўваюць заробак у 2000 еўра за дармаедства

Вакансія ў шведскім горадзе з заробкам 2046 еўра брута і пасільнымі для любога абавязкамі з'явілася ў межах арт-праекта.
Гётэборг

Гётэборг

Атрымліваць штомесячны заробак ў 2046 еўра брута і нічога пры гэтым не рабіць? Незвычайную вакансію без абмежавання тэрміну прапануюць у Гётэборгу ў межах арт-праекта Eternal Employment («Вечная занятасць»).

Абавязкі па сілах чалавеку любога ўзросту — раніцай і ўвечары адзначацца на пэўнай станцыі трамваяў шведскага горада. Астатні час можна праводзіць як заўгодна.

Стваральнікі мастацкага праекта такім чынам спрабуюць пераасэнсаваць ідэю працы ў свеце ў эпоху лічбавізацыі. Аўтараў цікавіць, чым зоймецца чалавек, які атрымаў такую ​​працу: будзе спаць увесь дзень, возьмецца за ўласныя праекты ў сферы мастацтва або стане валанцёрам?

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!