У Швейцарыі на рэферэндуме прагаласавалі за прыярытэт роварных дарог

У Швейцарыі 23 верасня прайшоў агульнанацыянальны рэферэндум, на якім большасць выбаршчыкаў, 70 адсоткаў, выказалася за замацаванне ў Канстытуцыі прыярытэтнай задачы развіцця веласіпедных дарог.
Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Дзве ініцыятывы па рэгуляванню рынку прадуктаў харчавання ў краіне не атрымалі ўхвалы на рэферэндуме. У нямецкамоўных кантонах Санкт-Галах 67% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, выказаліся за мясцовую забарону на нашэнне адзення, якое хавае твар — гэта закране жанчын-мусульманак.

Санкт-Галах стаў другім кантонам у Швейцарыі, у якім ўведзена забарона хаваць твар у грамадскіх месцах. У суседнім Тэссіне падобны закон дзейнічае з 2016 года. France-Presse паведамляе, што ініцыятыва аб забароне адзення, якое хавае твар, у тым ліку мусульманскіх нікабаў, на ўсёй тэрыторыі Швейцарыі можа быць вынесена на рэферэндум у 2019 годзе. Неабходныя для гэтага 100 000 подпісаў ужо сабраны ініцыятыўнай групай.

Адобраная большасцю выбаршчыкаў т.зв. «роварная» заканадаўчая ініцыятыва прапануе замацаваць у Канстытуцыі прыярытэт развіцця веласіпеднай мабільнасці. У асноўным законе ўжо ёсць палажэнне аб неабходнасці сістэмнай падтрымкі і развіцця нацыянальнай сеткі пешых i турыстычных маршрутаў.

Большасцю галасоў швейцарцы 23 верасня адхілілі дзве заканадаўчыя ініцыятывы — аб харчовай бяспецы, а таксама строгіх экалагічных і этычных стандартаў для ўласных аграрнай вытворчасці і імпарту прадуктаў. 70% удзельнікаў рэферэндуму выступілі супраць унясення ў Канстытуцыю паняцця «харчовы суверэнітэт» і супраць прапановы аб канчатковай забароне ГМА-культур. Мараторый на іх дзейнічае ў Швейцарыі з 2005 года.

Паводле rfi.fr

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!