У Таджыкістане пры падаўленні бунту ў турме загінулі 27 чалавек

Бунт пачаўся, калі адзін зняволены, якога ўлады лічаць членам групоўкі "Ісламская дзяржава", напаў на ахоўніка

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Таджыкскія сілавікі забілі па меншай меры 25 зняволеных у турме строгага рэжыму ў горадзе Худжанд, дзе ўспыхнуў бунт. Акрамя таго загінулі двое супрацоўнікаў мясцовых праваахоўных органаў, паведамляе РБК-Украіна, спасылаючыся на "Голас Амерыкі".

Мясцовыя ўлады пацвердзілі ўзнікненне бунту ў турме, але не паведамілі ніякіх падрабязнасцяў. Худжанд знаходзіцца ў 300 км на поўнач ад сталіцы Таджыкістана — Душанбэ.

Прадстаўнік МУС, які не быў упаўнаважаны даваць публічныя каментары, паведаміў, што бунт пачаўся, калі адзін зняволены, якога ўлады лічаць членам групоўкі "Ісламская дзяржава", напаў на ахоўніка.

Адміністрацыя турмы выклікала падраздзяленне сілавікоў, з дапамогай якіх падавіла беспарадкі, паведаміў супрацоўнік спецслужбаў на ўмовах ананімнасці.

Бунт у калоніі адбыўся вечарам 7 лістапада. У прыватнасці, на тэрыторыі калоніі з 22:30 да 23 гадзін была чутная страляніна. Упраўленне папраўчымі ўстановамі горада Худжанд абвяргае гэтую інфармацыю, пры гэтым пацвярджаючы, што быў абвешчаны сігнал трывогі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць