У Таліне здымаюць фільм пра беларускія пратэсты

У Таліне праходзяць здымкі фільма «Мінск» пра беларускія пратэсты. Яны пачаліся 26 траўня і праходзяць у сталічным раёне Ласнамяэ з 23:00 да 4:00, паведамляе Іда-Хар'юскае аддзяленне паліцыі.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Жыхароў эстонскай сталіцы папярэджваюць пра спецэфекты щ выглядзе выбухаў бомб, стрэлаў з пісталета, белай дымавой заслоны. Здымкі працягнуцца да 31 траўня.

Як паведамляе err.ee, «Мінск» — гэта сумесны эстонска-расійскі фільм. Яго рэжысёр — расіянін Барыс Гуц, аўтар фільмаў «Фагот», «Смерць нам да твару», «Кавуновыя скарынкі».

Паводле слоў стваральнікаў, асаблівасць карціны ў тым, што яна будзе цалкам знятая адным бесперапынным дублем.

Па сюжэце маладыя Павел і Юля выходзяць уначы з дому па цыгарэты і за паўтары гадзіны іх жыццё цалкам змяняецца. Павел хвалюецца за сваю былую дзяўчыну Таню, якая ўдзельнічае ў пратэстах пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

На здымкі карціны Эстонскі інстытут кіно выдзеліў 80 тысяч еўра.

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: