У Тбілісі адбыўся 50-тысячны мітынг за вызваленне Міхаіла Саакашвілі (фота)

Экс-прэзідэнт Грузіі з турмы заклікаў суграмадзян да прымірэння і аб'яднання.

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прыехалі на акцыю з рэгіёнаў, амаль столькі ж на плошчы і жыхароў сталіцы, паведамляе агенцтва «Новости-Грузия».

Акцыя пачалася з таго, што гендырэктар апазіцыйнага канала «Мтавары» і адзін з адвакатаў Саакашвілі Ніка Мелія прачытаў яго пасланне.

Саакашвілі заклікаў грамадскасць краіны да прымірэння і аб'яднання. Ён таксама заклікаў прыхільнікаў апазіцыі 30 кастрычніка прагаласаваць за кандыдатаў ад «Нацыянальнага руху», якія па выніках галасавання 1 кастрычніка на мясцовых выбарах выйшлі ў другія туры практычна ва ўсіх буйных гарадах Грузіі.

— Цяпер не час падзяляцца ні па якіх прыкметах — ні па партыйных, ні па нейкіх іншых. Пара вызваліць Грузію, і самае неабходнае сёння для гэтага — адзінства. Важна ўсвядоміць, што наша грамадства, краіна, маюць патрэбу ў вялікім прымірэнні, — гаворыцца ў звароце Саакашвілі. — Краіне сёння жыццёва неабходна, каб мы перасталі зневажаць адно аднаго і сеяць нянавісць адно да аднаго! Мы павінны дараваць адно аднаму — пра гэта я пішу з турэмнай камеры як незаконны зняволены, але буду дзейнічаць у такім жа духу і выйшаўшы адсюль.

Нагадаем, што экс-прэзідэнт Грузіі быў затрыманы 1 кастрычніка, калі вярнуўся ў краіну з Украіны. За восем гадоў адсутнасці ў Грузіі Саакашвілі быў двойчы завочна асуджаны і прысуджаны да шасці гадоў зняволення за службовыя злачынствы.

Паводле «Салідарнасці».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: