У Тбілісі пачалася акцыя з патрабаваннем вызваліць Саакашвілі

Прыхільнікі экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі сабраліся перад будынкам парламента ў Тбілісі з патрабаваннем яго вызвалення, перадае РІА «Новости».
Акцыю арганізавала лідар грузінскай апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» Тако Чарквіяні, якая стварыла народны рух па вяртанні Саакашвілі ў краіну.

Удзельнікі акцыі трымаюць у руках грузінскія нацыянальныя сцягі, а таксама фатаграфіі Саакашвілі.

У мітынгу ўдзельнічаюць некалькі соцень чалавек, аднак больш маштабная акцыя з патрабаваннем вызвалення палітыка запланаваная 14 кастрычніка ў цэнтры Тбілісі.

Міхаіл Саакашвілі быў затрыманы ў Грузіі 1 кастрычніка, цяпер ён знаходзіцца ў турме горада Руставі. У Грузіі ён праходзіць па некалькіх крымінальных справах.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: