Маўклівы мітынг у падтрымку ЛГБТ у Тбілісі перарос у жорсткія сутычкі з радыкаламі (фота, відэа, абнаўляецца)

У цэнтры Тбілісі праходзіць маўклівы мітынг годнасці ў падтрымку ЛГБТ. На плошчы сабраліся таксама некалькі соцень радыкалаў. 

Акцыя ў падтрымку ЛГБТ у Тбілісі настолькі вялікая, што паліцыі давялося перакрыць галоўны праспект Руставелі.
На акцыі прысутнічаюць прадстаўнікі апазіцыйных партый і няўрадавых арганізацый. Мэта акцыі — дыстанцыявацца ад гвалтоўных падзей на праспекце Руставелі 5 ліпеня, перадае ekhokavkaza.com.
Да акцыі далучыліся прадстаўнікі «Тбілісі прайда», якія ўчора не змаглі правесці «Марш годнасці».

Разам з тым, Гурам Палавандзішвілі, яго прыхільнікі і іншыя праціўнікі «Тбілісі прайда» праводзяць акцыю перад царквой Кашвеціна праспекце Руставелі.

Акрамя таго, на акцыі мабілізаваная паліцыя, якая прымае прэвентыўныя меры, каб не адбылося супрацьстаянне паміж двума супрацьлеглымі бакамі.

Паралельна прадстаўнікі медыя праводзяць акцыю салідарнасці са сваімі калегамі перад будынкам адміністрацыі ўрада і асуджаюць гвалт у дачыненні да прадстаўнікоў СМІ, перадае «Грамадскі вяшчальнік».
Напярэдадні ад радыкалаў пацярпелі 53 супрацоўнікі СМІ. Сёння радыкалаў стрымлівала паліцыя, але яны прарвалі ачапленне і пачалася бойка.

На мітынгу выбухаюць святлашумавыя гранаты. Паліцыя ледзь стрымлівае націск радыкалаў.

Частка ўдзельнікаў маўклівай акцыі ля будынка парламента Грузіі пакідаюць тэрыторыю. У гэтым ім дапамагаюць праваахоўнікі, паведамляе ekhokavkaza.com

Яны вырашылі пакінуць тэрыторыю пасля таго, як праціўнікі "Тбілісі прайду" паспрабавалі прарваць жывы ланцуг паліцыі і жалезныя барыкады. Яны кідалі ва ўдзельнікаў мірнай акцыі піратэхніку і розныя прадметы.


Праціўнікі "прайду" дагэтуль спрабуюць прарваць кардон паліцыі і наблізіцца да будынка парламента, дзе ўсё яшчэ застаецца частка ўдзельнікаў акцыі салідарнасці, паведамляе "ИнтерпрессНьюс".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: