У Туркменістане чыноўнікаў абавязалі пагаліць галовы ў памяць пра бацьку прэзідэнта

Чыноўнікаў у Туркменістане абавязалі пагаліць галавы і насіць нацыянальныя цюбецейкі ў знак жалобы па памерламу бацьку прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедава. Пра гэта паведамляе туркменская служба Радыё Свабода — Радыё Азатлык.
Правіла было ўведзена пасля таго, як прэзідэнт з'явіўся на публіцы ў нацыянальным галаўным уборы пасля смерці бацькі. Мялікгулы Бердымухамедаў памёр 18 траўня ва ўзросце 88 гадоў. Ён быў падпалкоўнікам унутраных войскаў у запасе, працаваў ва ўрадзе Туркменскай ССР, адзначае «Свабода».

Пасля смерці бацькі прэзідэнт Туркменістану на працягу сямі дзён не з'яўляўся на публіцы і дзяржаўным тэлебачанні. Без яго прайшлі святкаванні Нацыянальнага дня туркменскага скакуна і алабая, святочнымі цырымоніямі кіраваў сын прэзедэнта Сердар.

Паводле звестак карэспандэнта Радыё Азатлык, у Лебапскім вілаяце на ўсходзе краіны жанчыны, якія працуюць у бюджэтных арганізацыях, у знак жалобы носяць шалі з чорнымі ўзорамі. Сам прэзідэнт з'яўляецца на ўсіх мерапрыемствах на чорным аўтамабілі, нягледзячы на тое што з 2015 года ў краіне ўведзены неафіцыйная забарона на аўтамабілі цёмнага колеру.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: