У Вашынгтоне працягваюцца беларускія пратэсты — сёння ўшанавалі памяць загунулых (фота)

Больш за сто чалавек сабралася 15 жніўня ля будынка беларускай дыпмісіі ў амерыканскай сталіцы, у той час як многія беларусы Вашынгтона адправіліся ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў масавай акцыі пратэсту ля будынка ААН.

Да пасольства беларусы выходзяць рэгулярна вось ужо два месяцы. Мэтай гэтай акцыі было ўшанаваць памяць загінулых ад рук беларускіх “праваахоўнікаў” Аляксандра Тарайкоўскага і Аляксандра Віхора.

Падтрымаць беларусаў прыйшлі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, а таксама арганізацыі Amnesty International, Magnitsky Act Initiative i Free Russia Foundation.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: