У Вэнэсуэле адбыўся кровапралітны інцыдэнт на мяжы з Бразіліяй

22 лютага раніцай венэсуэльскія салдаты акружылі памежны пункт у вёсцы Кумаракапаі. Прыхільнікі апазіцыі заступілі дарогу вайсковай аўтакалёне, пратэстуючы супраць закрыцця мяжы. Салдаты адкрылі агонь, параніўшы не менш за 12 чалавек. Загінула 42-гадовая жанчына, піша Радыё Свабода.
Пасля інцыдэнту зніклі трое салдат, паводле некаторых паведамленняў, яны былі выкрадзеныя. Карэнныя жыхары раёну, дзе размешчана паселішча Кумаракапаі, падтрымліваюць апазіцыйнага лідара Хуана Гуайдо, які абвясціў сябе прэзідэнтам — ён выступае за дастаўку замежнай гуманітарнай дапамогі, заяўляючы, што многія вэнэсуэльцы маюць патрэбу ў харчаванні і прадметах першай неабходнасіці.

Прэзідэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура загадаў закрыць мяжу з Бразыліяй, каб не дапусціць дастаўкі дапамогі, перш за ўсё з ЗША. Ён заяўляе. што гуманітарная дапамога — сродак для ўстанаўлення ў Вэнэсуэле рэжыму, выгаднага ЗША.

Нагадаем, 26 снежня легітымным прэзідэнтам краіны Гуайда прызнаў вайсковы аташэ Венэсуэлы ў Вашынгтоне палкоўнік Хасэ Луіс Сілва. Ён стаў першым высокапастаўленым вайскоўцам і дыпламатам рэспублікі, якія пайшлі на такі крок. Большая частка высокапастаўленых чыноўнікаў і вайскоўцаў захоўваюць лаяльнасьць Мадура. ​

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!