У Венесуэле інфляцыя з пачатку года дасягнула 1600%

У гадавым вымярэнні кошты ў ліпені выраслі у 264 000 працэнтаў. Разам з тым, падае попыт на тавары і паслугі.

У Венесуэле захоўваецца гіперінфляцыя

У ліпені інфляцыя ў Венесуэле склала 33,8%, а з пачатку года — амаль 1600 працэнтаў. Такія дадзеныя апублікаваў пастаянны камітэт Нацыянальнай асамблеі (аднапалатны парламент) Венесуэлы па пытаннях фінансаў і эканамічнага развіцця.

Паводле падлікаў парламентарыяў, у гадавым выразе кошты ў ліпені выраслі на 264 000 працэнтаў — што ніжэй, чым у папярэднія месяцы.

"Гіперінфляцыя захоўваецца, а зніжэнне паказчыкаў наўпрост звязана з падзеннем попыту (на тавары і паслугі) на 35% на працягу года", — так пракаментаваў атрыманыя дадзеныя член камітэта Альфонса Маркіна.

Краіна ў апошнія гады перажывае востры сацыяльна-эканамічны крызіс, які суправаджаецца дэвальвацыяй нацыянальнай валюты. Міжнародны валютны фонд прагназуе, што да канца года інфляцыя ў Венесуэле можа дасягнуць 10 мільёнаў працэнтаў працэнтаў. За 2018 год інфляцыя ў Венесуэле склала каля 1,7 мільёна працэнтаў.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!