У Венесуэле падчас аперацый сіл бяспекі забілі сем тысяч чалавек — ААН

Немалая колькасць сярод загінулых сталі ахвярамі "смяротнай кары", гаворыцца ў справаздачы арганізацыі. ААН заклікае ўлады Венесуэлы спыніць грубыя парушэнні правоў чалавека.

У Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 4 ліпеня заявілі, што падчас аперацый сіл бяспекі ў Венесуэле былі забітыя каля сямі тысяч чалавек.

Адзначаецца, што немалая колькасць з ліку загінулых сталі ахвярамі "смяротнай кары", а сітуацыі з арыштаванымі і забітымі грамадзянамі падаваліся ўладай, нібыта тыя аказвалі супраціў паліцыі.

"Колькасць выпадкаў верагодных непадсудных забойстваў з боку сілаў бяспекі была шакіруюча высокай", — гаворыцца ў паведамленні.

У дакладзе ўлады Венесуэлы заклікаюць спыніць грубыя парушэнні палітычных, сацыяльных, грамадзянскіх і эканамічных правоў у краіне.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!