У Венесуэле зноў знікла святло: гэта пятае адключэнне

У Венесуэле адбылося новае адключэнне электраэнергіі, якое закранула прынамсі 20 штатаў краіны і сталіцу Каракас. Пра гэта паведамляе газета El Nacional.
unian.net

unian.net

Па дадзеных выдання, святло адключылася 30 сакавіка ў 19:10 па мясцовым часе. Адключэнне стала пятым за месяц.

Міністр сувязі і інфармацыі краіны Хорхе Радрыгес заявіў, што адбыліся сінхранізаваныя кібератакі на сістэму энергазабеспячэння Венесуэлы, перадае тэлеканал Telesur. Ён адзначыў, што ўлады будуць займацца аднаўленнем абсталявання. «Мы ўмацуем нашу электрычную сістэму, каб зрабіць яе непрыступнай для гэтых нападаў», — заявіў ён.

Папярэдняе адключэнне электраэнергіі ў Венесуэле адбылося 29 сакавіка. Тады без святла застаўся 21 штат з 23. Першы блэкаўт здарыўся 8 сакавіка. Улады таксама заяўлялі, што прычынай была кібератакі на аўтаматычную сістэму кантролю гідраэлектрастанцыі «Эль-Гуры». У выніку ў бальніцах Венесуэлы загінуў 21 чалавек.

Прычынай адключэння святла, якое адбылося 18 сакавіка, СМІ называлі выбух трансфарматараў на падстанцыі ў прамысловай зоне Кларыс дэ Гуарэнас.

rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!