У Вільні адбыўся пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі (фота)

У пікеце прынялі ўдзел беларусы і прадстаўнікі іншых краін, салідарныя з Беларуссю.
У Вільні адбыўся пікет пад назовам «НЕ інтэграцыі Беларусі і Расіі!». Яго зладзілі беларусы, якія пражываюць у Вільні. Адна з суарганізатарак Вікторыя Андруковіч.

Каля расійскай амбасады ў скверы Барыса Нямцова сабралося больш за 40 чалавек, у асноўным беларусы. Таксама да пікету далучыліся сябры з Літвы і Расіі, салідарныя з беларусамі, якія не жадаюць няроўнай і рызыкоўнай інтэграцыі.

Для многіх, як вынікала з прамоваў, удзел у пікеце — гэта да ўсяго было пытаньне сумлення і сімвалічнай значнасці такіх акцыяў.


Цікава, што да пікету потым далучыліся беларускія турысты, якія ў выходныя проста апынуліся ў Вільні.

Галоўным слоганам стаў кліч, які шмат лунаў у скверы: «Беларусь — не Расія».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: