У Вільні арганізавалі вулічную выставу пра змаганне за незалежнасць

Пра гэта піша Радыё Рацыя.
Вулічная выстава арганізавана ў Вільні, на праспекце Гедыміна — на фасадзе Музея ахвяр генацыда жыхароў Літвы, былога будынку КДБ. Матэрыялы даступныя любому чалавеку, які праходзіць побач.


Матэрыялы выставы размешчаны на вокнах сутарэнняў былой турмы КДБ, побач на гранітнх плітах — імёны расстраляных змагароў за незалежнасць Літвы. Надпісы па-літоўску і па-англійску.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!