У Вільні пройдзе канцэрт салідарнасці #ЖывеБеларусь

29 кастрычніка ў Вільні адбудзецца канцэрт салідарнасці #ЖывеБеларусь / #TegyvuojaBaltarusija з удзелам беларускай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук і літоўскага піяністаса Юстаса Чапоніса.


Гэтае мерапрыемства з'яўляецца жэстам дружбы, салідарнасці беларусаў у Літве і жэстам падзякі народу і ўладам Літвы за падтрымку. Гэта незвычайны канцэрт — гэта канцэрт з пэўнай драматургіяй і наратывам на беларускай і літоўскай мовах датычна бягучай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Большая частка твораў — беларускія класічныя арыі, сучасная музыка і народныя песні.

Канцэрт пакладзе пачатак серыі канцэртаў #ЖывеБеларусь. У лістападзе падобныя імпрэзы адбудуцца ў Латвіі і Эстоніі.

Маргарыта Ляўчук — вядомая маладая беларуская оперная спявачка. Яна добра знаёмая аматарам класічнай музыкі ў Літве па выступах у Вільні і Каўнасе — у кастрычніку яна таксама выконвае ролю Кунігунды ў аперэце "Кандыд" у Літоўскай нацыянальнай оперы. Маргарыта яркі прадстаўнік культурнай супольнасці Беларусі і вядомая сваімі апазіцыйнымі рэжыму Лукашэнкі поглядамі і выказваннямі.

А вось як гучыць  хіт апошніх дзён "Шчучыншчына" ў выкананні Маргарыты Ляўчук.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: