У Вільні запалілі агні на галоўнай ёлцы. Яна сюррэалістычная і адрозніваецца ад папярэдніц (відэа)

У мінулую суботу, 28 лістапада, у Вільні на Кафедральнай плошчы запалілі агні на галоўнай каляднай ёлцы краіны. Яна адрозніваецца ад сваіх папярэдніц.


Сёлета ёлка с сакрэтам: унутры вялікай знешняй хаваецца маленькая елачка. Калі злучыць чатырохкутнікі, якія высоўваюцца з цэнтральнай часткі, атрымаецца яшчэ адна елка, піша delfi.lt.

"Ідэю гэтай елкі я выношваў некалькі гадоў, яна толькі чакала патрэбнага  моманту. Гэты год сваімі трансфармацыямі нагадвае сюррэалізм. У выніку з'явілася жаданне змяніць форму каляднай елкі і стварыць непрадказальную, сучасную інсталяцыю. Сёлета ёлка адрозніваецца ад сваіх папярэдніц — яна трансфармуецца, выходзіць за свае межы", — сказаў аўтар ёлкі Дамінікас Канцавічус.

Калядная ёлка на Кафедральнай плошчы — сучасная маляўнічая кампазіцыя шырынёй 26 м і вышынёй 24 м. Металічную канструкцыю ўпрыгожылі 6000 яловых лап і амаль 4 км гірлянд, 800 шт. серабрыстых ёлачных цацак і 150 кв м люстэркаў. 25 спецыялістаў з розных сфер паўгода распрацоўвалі тэхнічныя рашэнні для ажыццяўлення задумкі. Мантаж канструкцый заняў каля 2 тыдняў, у ім удзельнічалі 10 чалавек.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: