У Вялікабрытаніі пачалі выдаваць пашпарты без надпіса «Еўрапейскі саюз»

Брытанцам пачалі выдаваць пашпарты без пазнакі «Еўрапейскі саюз» на вокладцы, піша «Бі-бі-сі». Новыя дакументы ўвялі з 30 сакавіка, на наступны дзень пасля таго, як Вялікабрытанія павінна была выйсці з ЕС.
Некаторыя брытанцы ўсё яшчэ могуць атрымаць пашпарт са старой версіяй вокладкі, пакуль тыя не скончацца. Да канца года брытанскія пашпарты стануць цёмна-сінімі з залатымі літарамі замест цёмна-чырвоных, абавязковых для краін ЕС.


ЕС пагадзіўся даць Вялікабрытаніі адтэрміноўку па «брекзіце» да 22 траўня ў тым выпадку, калі парламент ухваліць адпаведнае пагадненне. У адваротным выпадку краіна павінна будзе пакінуць ЕС да 12 красавіка без якога-небудзь дагавора.


Паводле tvrain.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!