Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Вялікабрытаніі гей-мусульманін выйшаў замуж

У графстве Стаффардшыр адбылося гей-вяселле, якое называюць першым падобным у Вялікабрытаніі: адзін з маладых — мусульманін. Джахед Чудхуры паходзіць з кансерватыўнай бангладэшскай сям'і, піша The Telegraph.
 
фота The Telegraph

фота The Telegraph


24-гадовы Джахед Чудхуры і 19 гадовы Шон Роген распісадіся на сціплай цэрымоніі ва Уолсолле; абодва былі ў традыцыйных бангладэшскіх строях. Вяселле стала выключнай падзеяй як для мусульманскага свету, так і для гей-супольнасці.

Мы хочам паказаць усяму свету, што можна быць геем і мусульманінам адначасна, — сказаў Чудхуры рэгіянальнаму брытанскаму выданню Express & Star пасля вяселля.

Аднаполыя шлюбы дазволеныя ў Вялікабрытаніі ад 2013 году, аднак Чудхуры да апошняга не верыў, што ўсё атрымаецца. Праз сваю сэксуальную арыентацыю ён неаднаразова цярпеў прыніжэнні ад суайчыннікаў, родныя спрабавалі яго «вылекаваць» з дапамогай таблетак, яго перасталі пускаць у мячэць. У выніку Джахед нават спрабаваў учыніць суіцыд.

Асабістыя праблемы бангладэшца дапамагла вырашыць акурат сустрэча з Шонам Рогенам і шлюб.

Пара вырашыла не хаваць сваіх адносінаў і сам факт шлюбу, а зрабіць гэта максімальна публічным. «Людзям у мячэці надыйшоў час прызнаць, што быць геем — нармальна,» — лічыць Чудхуры.

Больш фота можна зірнуць тут.



Каментаваць