У Вялікабрытаніі ўкраінскі герб аднеслі да экстрэмісцкіх сімвалаў

Амбасада Украіны ў Вялікабрытаніі патрабуе ад антытэрарыстычнай паліцыі выключыць украінскі герб са сьпісу экстрэмісцкай сімволікі, паведамляе ўкраінская служба Свабоды.
Дыпламатычнае ведамства звярнула ўвагу на выдадзены брытанскімі антытэрарыстамі дапаможнік для настаўнікаў і медыкаў, які ўключае прыклады сімвалаў экстрэмісцкіх правых рухаў, а сярод іх — татуіроўку ў форме трызуба.

«Дадаць трызуб, нацыянальны сімвал і дзяржаўны герб Украіны, замацаваны ў Канстытуцыі, у „Дапаможнік па барацьбе з экстрэмізмам“, выдадзены антытэрарыстычнай паліцыяй для настаўнікаў і медычнага пэрсаналу, — больш чым абуральна. Ніякія апраўданні не прымаюцца. Мы патрабуем выключэння трызуба з даведніка і афіцыйных выбачэнняў», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскай амбасады.

17 студзеня брытанскае выданне The Guardian апублікавала спіс экстрэмісцкіх сімвалаў, складзены контртэрарыстычнай паліцыяй Злучанага Каралеўства. Прыклады «правых сімвалаў» уключаюць татуіроўкі ў выглядзе ўкраінскага трызуба, а сярод спісу «прыхільнікаў панавання белых» (white supremacists) — шаўрон украінскага батальёна «Азоў».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: