У выніку авіякатастрофы пад Харкавам як найменей 20 загінулых

25 верасня ў 20:50 недалёка ад гораду Чугуева, на адлегласці каля 2 км ад вайсковага аэрапорту упаў самалёт Ан-26 Узброеных сілаў Украіны вайсковай часткі А 4104.


Пры падзенні самалёт загарэўся.У самалёце знаходзіліся ваенныя пілоты і курсанты ВПС. Паводле звестак Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны, па стане на 21:45 дваццаць чалавек загінулі і двое атрымалі цяжкія раненні. Пошукі яшчэ двух людзей працягваюцца. Пажар самалёта ліквідаваны.

Пазней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напісаў у Твітары пра авіякатастрофу на Харкаўшчыне. Паводле яго, на борце было 28 чалавек. Ён пацвердзіў, што 20 загінулі, двое параненыя. Лёс астатніх невядомы. 26 верасня Зяленскі вылятае ў Харкаўскую вобласць.

Паводле Радыё Свабода



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: