У выніку магутных пажараў на Заходнім узбярэжжы ЗША загінулі 26 чалавек

Каля паўмільёна чалавек у штаце Арэгон атрымалі паведамленні аб неабходнасці быць гатовымі да эвакуацыі з-за хуткага распаўсюджвання агню.
У выніку магутных лясных пажараў у амерыканскіх штатах Каліфорнія, Арэгон і Вашынгтон загінулі мінімум 26 чалавек. Пра гэта паведаміў вечарам у пятніцу, 11 верасня, тэлеканал CNN. Пры гэтым улады асцерагаюцца, што ахвяраў можа быць нашмат больш.

У Арэгоне дзясяткі тысяч чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы, яшчэ дзясяткі прапалі без вестак. Па дадзеных агенцтва Reuters, каля паўмільёна чалавек атрымалі паведамленні аб неабходнасці быць гатовымі да эвакуацыі. Як заявіла губернатар штата Кейт Браўн, агнём ахоплены звыш 4000 квадратных кіламетраў. Начальнік упраўлення пажарнай аховы лясной гаспадаркі Арэгона Дуг Грейф заявіў, што пажарным прыходзіцца змагацца мінімум з 16 буйнымі пажарамі ў рэгіёне.

Паводле Індэксу якасці паветра (AQI), у штатах Каліфорнія, Арэгон і Вашынгтон 11 верасня гэты паказчык быў найгоршым у свеце.

Здымкі з амерыканскіх спадарожнікаў, апублікаваныя Нацыянальным упраўленнем ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы, сведчаць, што 8 верасня дымам ад пажараў завалакло амаль усе заходняе ўзбярэжжа краіны. Тэмпература ў паверхні ў некаторых месцах перавышала 191 градус Цэльсія (375 градусаў па Фарэнгейце).

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: