У ЗША рассакрэцілі расшыфроўку размоў Ельцына з Клінтанам пра Пуціна

У размове з Клінтанам Ельцын называў Уладзіміра Пуціна дэмакратам, а таксама жорсткім і надзейным чалавекам.

Фота AP, Marcy Nighswander

Бібліятэка Біла Клінтана апублікавала больш за тысячу дакументаў, звязаных з расійска-амерыканскімі адносінамі ў 1990-х гадах.

Апрылюднены архіў уключае ў сябе раней засакрэчаныя стэнаграмы перамоваў паміж Білам Клінтанам, што займаў тады пасаду прэзідэнта ЗША, і яго расійскім калегам Барысам Ельцыным.

Паводле апублікаваных дакументаў, 8 верасня 1999 года Ельцын па тэлефоне паведаміў Клінтану пра тое, што абраў сваім пераемнікам Уладзіміра Пуціна.

Падчас размовы заявіў, што яму "спатрэбілася шмат часу, каб падумаць, хто можа стаць прэзідэнтам Расіі ў 2000 годзе".

Па словах Ельцына, на Пуціна ён "натыкнуўся". І пасля гэтага вывучыў яго "біяграфію, інтарэсы, знаёмых".

«Я зразумеў, што ён — цвёрды чалавек, добра дасведчаны наконт розных пытанняў у сферы яго адказнасці. У той жа час ён ахайны, дакладны і моцны, вельмі таварыскі і лёгка можа наладзіць добрыя адносіны і кантакты са сваімі партнёрамі. Я ўпэўнены, што вы палічыце яго вельмі кваліфікаваным партнёрам. Я глыбока перакананы, што ў 2000-м годзе ён як кандыдат атрымае падтрымку. Мы вядзем адпаведную працу», — сказаў тады Ельцын.

Затым падчас асабістай сустрэчы 19 лістапада таго ж года на пытанне Клінтана, хто пераможа на выбарах прэзідэнта РФ, Ельцын адказаў: "Пуцін, вядома. Ён будзе маім пераемнікам. Ён дэмакрат і ведае Захад".

«Ён моцны. У яго ёсць унутраны стрыжань. Ён мае сілу ўнутрана. І я зраблю ўсё магчымае для яго перамогі — законным шляхам, зразумела. І ён пераможа. Вы будзеце весці справы разам. Ён працягне лінію Ельцына, арыентаваную на дэмакратыю і пашырэнне кантактаў Расіі. У яго ёсць энергія і мазгі, каб дамагчыся поспехаў у гэтым», — сказаў Ельцын у канцы размовы.

Паводле 112.ua


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: