У ЗША суд абавязаў КНДР выплаціць $ 500 млн сям'і загінулага студэнта

Суд у ЗША пастанавіў, што КНДР павінна выплаціць 501 мільён долараў сям'і амерыканскага студэнта Ота Уормбіра, які памёр неўзабаве пасля вызвалення з паўночнакарэйскай турмы. Паўночная Карэя нясе адказнасць за катаванні, узяцце ў закладнікі і бессудовае забойства Ота Уормбіра, гаворыцца ў рашэнні амерыканскага суда. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода
Сям'я Уормбіра падала пазоў у суд у акрузе Калумбія ў красавіку 2018 года, сцвярджаючы, што КНДР незаконна ўтрымлівала пад вартай 22-гадовага студэнта, што прывяло да яго смерці. У заяве бацькоў Уормбіра гаворыцца, што іх сын загінуў з прычыны жорсткага абыходжання з боку праваахоўных органаў КНДР.

У 2016 годзе ўлады КНДР прысудзілі Ота Уормбіра да 15 гадоў лагераў за тое, што ён скраў прапагандысцкі плакат у Пхеньяне. Больш за год пра яго нічога не было вядома. У чэрвені гэтага года пасля 15 месяцаў зняволення ўлады Паўночнай Карэі перадалі студэнта ў ЗША ў стане комы. Праз тыдзень Уормбір памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Амерыканскія лекары адхілілі афіцыйную паўночнакарэйскую версію пра тое, што Уормбір заразіўся батулізмам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у яго смерці ўлады КНДР.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: