У ЗША ўводзіцца рэжым надзвычайнага становішча ў сувязі з каранавірусам

З 2 лютага забаронены ўезд у ЗША замежнікаў, якія пабывалі ў Кітаі, і ўведзены абавязковае медыцынскае абследаванне і магчымы каранцін для тых амерыканцаў, якія вяртаюцца з-за мяжы. Лік захварэўшых у свеце наблізіўся да 12 тысяч.
З нядзелі, 2 лютага, ЗША ўводзяць рэжым надзвычайнай сітуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны з-за кітайскага каранавіруса новага тыпу. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя ЗША Алекс Азар. Рашэнне прынята пасля таго, як надзвычайнай сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса назвала Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).

За суткі колькасць тых, хто захварэў на пнеўманію з-за каранавіруса, вырасла на 2000 чалавек.

Колькасць краін, акрамя Кітая, у якіх ужо зафіксаваныя захварэўшыя, дасягнула 26. Напярэдадні такія выпадкі былі зафіксаваныя ў Расіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Іспаніі. Агульная колькасць тых, хто захварэў у свеце набліжаецца да 12 тысяч: за суткі іх колькасць вырасла на 2 тысячы чалавек. 259 чалавек памерлі. У Злучаных Штатах зафіксаваныя 7 выпадкаў каранавіруса.

Прыбыўшыя ў ЗША з Хубэя пройдуць 2-тыднёвы каранцін


З 17.00 амерыканскага часу ў нядзелю ўводзіцца забарона на ўезд у краіну замежнікаў, якія на працягу апошніх двух тыдняў былі ў Кітаі. Усе амерыканцы, якія вяртаюцца з Кітая, павінны прайсці грунтоўнае медыцынскае абследаванне, а тыя, хто пабываў у кітайскай правінцыі Хубей, дзе пачалася ўспышка каранавіруса, будуць накіраваныя ў двухтыднёвы каранцін.

Аналагічныя надзвычайныя меры прыняла Аўстралія, забараніўшы ўезд для неграмадзян, якія прыбываюць з мацерыковага Кітая. Раней пра гэта абвясцілі Італія, Сінгапур і Манголія. Эвакуацыю сваіх грамадзян з краіны праводзяць Германія, ЗША, Японія, Вялікабрытанія, Францыя, Паўднёвая Карэя і Індыя. Многія краіны рэкамендуюць сваім грамадзянам не ездзіць у Кітай. Вялікабрытанія ў суботу пачала вываз супрацоўнікаў сваёй амбасады. Застанецца толькі мінімальна неабходная для працы колькасць дыпламатаў, заявілі ў брытанскім урадзе.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: