У ЗША знайшлі рэшткі самых старажытных дрэў

Самыя старажытныя з вядомых навуцы скамянелых рэшткаў дрэў знойдзены ў закінутым кар'еры ў горадзе Каір, штат Нью-Ёрк. Іх узрост можа дасягаць 368 млн гадоў.
Фота CHARLES VER STRAETEN

Фота CHARLES VER STRAETEN

Навукоўцы лічаць, што дрэвы складалі частку лесу, які распасціраўся далёка за сучасныя межы штата.

Гэтыя выкапні дрэў на два ці тры мільёны гадоў старэйшыя за папярэднюю знаходку, зробленую ў Гілбоа, таксама ў штаце Нью-Ёрк.

Знаходка пралівае новае святло на эвалюцыю дрэў.

Што знайшлі ў Нью-Ёрку?

Раскопкі ля падножжа горнага хрыбта Катскіл ў даліне ракі Гудзон пачаліся больш за 10 гадоў таму.

Іх вядуць брытанскія навукоўцы з Кардыфскага універсітэта разам з амерыканскімі калегамі з Бінгемтонскага універсітэта і музея штата Нью-Ёрк.

За гэты час яны вывучылі больш за 3 тысячы квадратных метраў лесу і прыйшлі да высновы, што ў гэтым лесе раслі як мінімум два класы вымерлых раслін — кладаксілеевыя і археаптэрыс. Трэці клас яшчэ трэба вызначыць.

Навукоўцы апублікавалі свае высновы ў навуковым артыкуле ў часопісе Current Biology.

«Гэта адно з самых старажытных месцаў, дзе можна гуляць і адзначаць сляды выкапняў дрэў з сярэдзіны дэвонскай эры», — кажа палеабатанік Крыс Бэры з Кардыфскага ўніверсітэта.

Навукоўцы таксама выявілі вельмі доўгія карані, якія змянілі тое, як расліны і глебы ўбіраюць ваду.

«Гэта вельмі старажытны лес з пачатку тых часоў, калі планета станавілася зялёнай і лясы станавіліся часткай экасістэмы Зямлі», — кажа Бэры.

Мяркуецца, што лес загінуў у выніку патопу. Навукоўцы знайшлі ў кар'еры рэшткі выкапняў рыб.

Чаму гэта важна?

Знаходкі адносяцца да эпохі, калі планета пакрывалася лясамі.

Па словах палеабатаніка Бэры, вывучэнне кар'ера ў штаце Нью-Ёрк можа наблізіць вучоных да разумення таго, як дрэвы эвалюцыянавалі і як яны паглынаюць вуглякіслы газ (CO2) з атмасферы.

«Мы выдатна разумеем, што лясы неабходныя, а высечка лясоў і пажары — негатыўныя з'явы», — кажа навуковец.

Прафесар Говард Фалкон-Лэнг з Універсітэта Роял Холаўэй ў Лондане ўпэўнены, што знойдзеныя скамянелыя дрэвы адносяцца да самога старажытнага з вядомых навуцы лясоў.

«Можа быць, у будучыні выявіцца нешта яшчэ старажытнае — палеанталогія поўная сюрпрызаў!»

bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: