У АБСЕ нагадалі, што мінскія дамоўленасці — «не спіс у краме»

Маніторынгавая місія АБСЕ ва Украіне нагадала, што мінскія дамоўленасці — не спіс у краме, і іх трэба выконваць. Пра гэта на брыфінгу заявіў спікер спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ Майкл Бацюрків.

«Што тычыцца любога, любых бакоў, мы б хацелі сказаць, што мінскі дакумент — гэта не спіс у краме. Наш доступ (для правядзення маніторынгу — УНІАН) павінен быць безумоўным і поўным да ўсіх месцаў спынення агню, якія з’яўляюцца базавымі для выканання мінскага дакумента», — цытуе Бацюрківа УНІАН. Ён таксама дадаў, што ў цэлым місія магла трапіць да такіх месцаў за некаторымі выключэннямі, напрыклад Дэбальцава.

18 лютага члены спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ не змаглі трапіць у Дэбальцава, паколькі баевікі не далі ім гарантыі бяспекі, паведаміў Бацюрків. «Што тычыцца Дэбальцава, мы не змаглі туды патрапіць. Мы атрымалі пісьмовы адказ ад апалчэнцаў, яны не могуць нам гарантаваць бяспеку. А гэта фактычна азначае, што нам не далі туды доступу. Мы грамадзянскія людзі, мы не можам пасылаць нашых людзей у тыя месцы, дзе небяспечна», — сказаў Бацюрків.

Таксама ён дадаў, што ў сувязі з адсутнасцю ў Дэбальцава місіі АБСЕ яна не можа даць ацэнку падзеям у горадзе. «Мы паведамляем толькі тое, што бачым на свае вочы», — сказаў Бацюрків.

Па падліках экспертаў, да моманту выхаду ўкраінскіх войскаў з Дэбальцава баявікамі было выпушчана столькі боепрыпасаў, што ў пераліку на кожнага ўкраінскага салдата ў сярэднім атрымаецца па 580 кілаграмаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: