У Амерыцы зноўку страляніна: 1 загінулы

Два інцыдэнты са стральбой адбыліся ў ноч на нядзелю ў амерыканскіх штатах Мічыган і Пэнсільванія на фоне магутнага рэзанансу, які атрымаў расстрэл 17 чэрвеня ў Паўднёвай Караліне дзевяцярых афраамерыканцаў ў адной з цэркваў.



У Дэтройце (штата Мічыган) адзін чалавек загінуў і яшчэ дзевяць атрымалі раненні ў выніку стральбы на баскетбольнай пляцоўцы, дзе праходзіла святкаванне дзіцячага дня нараджэння. Ахвярай стральбы стаў 21-гадовы мужчына, імя якога не называецца. Ніхто з дзяцей не пацярпеў.
 
 
Адначасова з гэтым у заходняй Філадэльфіі (штат Пенсільванія) ўзброены мужчына адкрыў стральбу на адной з вуліц горада, дзе людзі сабраліся на пікнік, параніўшы семярых чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей ва ўзросце двух і 10 гадоў. 
 
 
"Выглядае так, як быццам яны адкрылі бязладны агонь па ўсіх, каго сустракалі на сваім шляху", — цытуе тэлеканал WCAU-TV прадстаўніка мясцовай паліцыі Джона Ўокера.
 
 
Прычыны нападаў невядомыя, у абодвух выпадках пакуль таксама няма інфармацыі пра асобы стралкоў. У Дэтройце, як паведамляецца, паліцыя затрымала аднаго чалавека для допыту, але арыштаваных па справе пакуль няма.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: