У Балтыйскім моры каля газаправода з РФ знойдзены падводны апарат з выбухоўкай

Кіруемы падводны апарат знойдзены ў Балтыйскім моры паблізу трубаправода "Паўночная плынь". Улады Швецыі апублікавалі папярэджанне для судоў, якія знаходзяцца ў гэтым раёне.



Улады Швецыі выпусцілі папярэджанне для марскіх судоў пасля таго, як у Балтыйскім моры каля трубаправода "Паўночная плынь" быў знойдзены замініраваны кіруемы падводны апарат. Аб'ект быў знойдзены 6 лістападападчас руціннай інспекцыі падводнага трубаправода, па якім газ дастаўляецца з Расіі ў Нямеччыну.

 

Гэты апарат прызначаны для размініравання. Ён абсталяваны кіруемай выбуховай прыладай і пры выяўленні міны знішчае не толькі яе, але і самаліквідуецца. Прадстаўнік узброеных сілаў Швецыі адзначыў, што выбуховае прыстасаваньне на апараце невялікай магутнасці і верагоднасць яе дэтанацыі вельмі невялікая. Тым не менш Шведская марская адміністрацыя выпусціла папярэджанне для тэрыторыі ў радыусе 5,5 кіламетра ад таго месца, дзе быў знойдзены апарат.

 

Каму менавіта належыць знойдзены апарат — невядома. Яго, як мяркуецца, занесла ў гэты раён дрэйфам. У ачыстцы Балтыйскага мора ад мін часоў Першай і Другой сусветных войнаў удзельнічаюць ваенна-марскія сілы цэлага шэрагу краін. Паколькі аб'ект быў знойдзены за межамі тэрытарыяльных вод Швецыі, узброеныя сілы гэтай краіны не нясуць адказнасці за яго абясшкоджванне. Яны абмяркуюць далейшыя дзеянні 9 лістапада.

Deutsche Welle

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: