У Брусэлі 8 ліпені абмяркуюць праграму дапамогі Украіне

Кіраўніком сустрэчы будзе камісар па пытаннях пашырэння ЕС Штэфан Фюле.



Прадстаўнікі устаноў Еўрапейскага саюза, краін-членаў і ўкраінскага ўрада сустрэнуцца 8 ліпеня ў Брусэлі, каб абмеркаваць міжнародную дапамогу Украіне, паведамляе Польскае радыё.

Кіраўніком сустрэчы будзе камісар па пытаннях пашырэння ЕС Штэфан Фюле.

Прадстаўнік Еўракамісіі Алехандра Улзурун, цытуе словы Мануэля Барозу, які сказаў, што гэтая сустрэча ўпішацца ў шырокі аб'ём еўрасаюзнай падтрымкі для Украіны.

Тэмай абмеркавання таксама будзе канферэнцыя міжнародных донараў для Украіны, якая павінна адбыцца ў гэтым годзе.

Нагадаем, 27 чэрвеня Украіна і Еўрапейскі саюз падпісалі эканамічную частку пагаднення аб асацыяцыі, якое прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю. Палітычная частка Пагаднення аб асацыяцыі Украіна — ЕС было падпісана 21 сакавіка.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: