У Брытаніі можна купіць шкілет дыназаўра для ўласнай гасціннай

Шкілет належаў зусім юнаму яшчару — дарослыя алазаўры вырасталі ў сярэднім да 8,5 метраў у даўжыню і да 3,5 метраў у вышыню. Жылі алазаўры на Зямлі прыкладна 150 мільёнаў гадоў таму.



Шкілет драпежнага алазаўра выстаўлены на таргі аўкцыённым домам Summers Place Auctions.

"Алазаўр разам з тыраназаўрам сталі самымі вядомымі драпежнымі дыназаўрамі ў заходняй папулярнай культуры. Калі казаць пра памер алазаўра, магу дадаць, што ён можа зацікавіць не толькі музеі, але і ўладальнікаў шыкоўных гасціных", — лічыць кіраўнік аўкцыённага дома Руперт Ван дэр Верф.

Двухметровы шкілет маладога яшчара быў знойдзены ў 2007 годзе пры раскопках у штаце Ваёмінг. Арганізатары таргоў плануюць выручыць за лот 300—500 тысяч фунтаў.

Аўкцыён адбудзецца 25 лістапада ў графстве Заходні Сусекс.

ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: