У ЦАР пачаліся ўсеагульныя выбары, якія пераносіліся чатыры разы

У Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы (ЦАР) у сераду пачаліся прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, якія па тэхнічных прычынах і з-за нестабільнай сітуацыі пераносіліся чатыры разы, пачынаючы з лютага.



www.krugosvet.ru


Апошні раз яны былі перанесены з 27-га на 30-е снежня з-за адсутнасці бюлетэняў для галасавання на многіх выбарчых участках, паведамляе ВВС.

На пасаду прэзідэнта краіны прэтэндуюць 30 кандыдатаў. Выбары, як адзначаюць аналітыкі, закліканы пакласці канец канфлікту паміж мусульманскімі і хрысціянскімі супольнасцямі, які доўжыцца каля трох гадоў.

Тры тыдні таму ў ЦАР зноў адбыліся сутыкненні, пасля чаго ў краіну былі ўведзеныя міратворцы ААН.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-12-30 15:45:12
Пра ЦАР вельмі цікава! А вось і навіна пра тое, што ўчора адбылося ў крыху бліжэйшай да нас краіне: isrageo.com/2015/12/30/ashdod-25/ Яшчэ пра Купалу і яўрэяў: belisrael.info/?p=5592

Больш цікавага на «Новым Часе»: