У Дэбальцава знойдзеныя целы 500 мірных жыхароў

Трупы гараджан знойдзеныя ў падвалах жылых дамоў. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Паўэр падчас паседжання Савета Бяспекі ААН па Украіне.



«У дакладзе (памочніка Генсакратара ААН па правах чалавека Івана Шымановіча) не пералічаныя сотні безыменных ахвяраў, якія засталіся ў Дэбальцава. Так, у мінулым месяцы 500 трупаў было выяўлена пасля зняцця аблогі — 500 трупаў, гэта ў дамах і падвалах, у якіх людзі хаваліся ад расійскіх абстрэлаў», — сказала Саманта Паўэр.

Пауэр таксама нагадала, што лідар так званай «ДНР» заяўляў, што ўсе, хто не пакінуў горад, будуць знаходзіцца пад іх абстрэламі. Пры гэтым, дарогі для адыходу таксама абстрэльваюць. «Гэта значыць, людзі рызыкавалі і застаючыся, і сыходзячы з горада», — дадала яна.

Згодна з дакладам Шымановіча, у Дэбальцава з 7 000 мясцовага насельніцтва 5 000 жывуць у падвалах і бункерах.

Паводле інфармацыі Шымановіча, 5 мільёнаў чалавек ва Украіне зараз маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, 2 мільёны з якіх знаходзяцца на тэрыторыі, кантраляванай урадам, і 3 мільёны — на тэрыторыі, якую ўрад не кантралюе.

Паводле ZN.UA

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: