У Эстоніі сабралі больш за €100 тысячаў для украінскіх вайскоўцаў

Эстонскі рок-гурт «Свята ватра» прывез у нядзелю ва Украіну гуманітарную дапамогу з Эстоніі. Гэта  індывідуальныя аптэчкі, цёплыя рэчы, цеплавізары і дзіцячыя малюнкі, якія музыкі праз валанцёраў перадаюць у зону АТА.



Частку гуманітарнага грузу музыкі перадалі добраахвотнікам батальёна «Айдар». Гэтую дапамогу прыняў камандзір батальёна Сяргей Мельнічук.
 
 
«Наш рок-гурт 21 кастрычніка ў рамках Дзён культуры Украіны ў Эстоніі праводзіў канцэрт, тады сярод удзельнікаў былі хлопцы з гурта «Гайдамакі». Перад тым яны выступалі перад украінскімі байцамі каля Данецкага аэрапорта і распавялі пра свае ўражанні. Мы папрасілі гледачоў дапамагчы ўкраінскай арміі і добраахвотніцкім батальёнам. Нам удалося сабраць больш за сто тысяч еўра, на гэтыя грошы мы закупілі індывідуальныя аптэчкі, цеплавізары і цёплыя рэчы байцам»,  распавёў Радыё Свабода заснавальнік рок-гурта «Свята ватра», украінскі музыка Руслан Трачынскі, які больш за дзесяць гадоў жыве ў Эстоніі.
 
 
Таксама сярод перададзеных байцам ў АТА рэчаў  цёплыя шкарпэткі і рукавіцы, якія спецыяльна для ўкраінскіх байцоў вязалі эстонскія жанчыны.
 
 
«Свята ватра» 17-20 лістапада правядзе дабрачынныя канцэрты ў Днепрапятроўску, Харкаве і Славянску, а ў Кіеве выступіць перад параненымі байцамі ў Цэнтральным вайсковым шпіталі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: