У гарах Непала знайшлі целы 50 альпіністаў, пахаваных пад лавінай

Пошукавыя службы Непала знайшлі цела па меншай меры 50 пахаваных пад лавінай альпіністаў, сярод ахвяраў і замежныя  грамадзяне.



Як паведамляе "РИА Новости" са спасылкай на "Рэйтэр", мясцовыя ўлады заявілі, што не маглі раней дабрацца да гэтага раёна з-за бесперапынных дажджоў і туману.

Адзначаецца, што пошукавая аперацыя ў раёне сходу лавіны працягнецца ў нядзелю, бо яшчэ каля 200 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Землятрус у Непале магнітудай 7,9 адбыўся раніцай 25 красавіка. Затым адбылася серыя афтэршокаў, магнітуда самага магутнага з якіх была 6,7.

Колькасць ахвяр разбуральнага землятрусу дасягнула 7 040 чалавек, яшчэ 14 398 пацярпелі.

Па дадзеных міністэрства абароны Непала, разбураныя 1,9 тыс. жылых дамоў, пашкоджаны яшчэ не менш за 4 тыс. будынкаў. На самай высокай вяршыні планеты —  Эверэсце — землятрус выклікаў сход снежных лавін.

Падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў сталіцы Індыі і яе ўсходніх, паўночных і паўночна-ўсходніх штатах, дзе загінулі больш за 70 і пацярпелі каля 250 чалавек, а таксама ў М'янме і Бангладэш.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: