У Еўропе дазволілі палёты над акупаваным Крымам

Але каардынаваць і кантраляваць палёты замежных кампаній павінны авіядыспетчары службы Украіны.



Еўрапейскае агенцтва па авіябяспецы (EASA) заявіла, што авіяперавозчыкі могуць аднавіць палёты над Крымам, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на EASA.

“У авіяцыйным агенцтве прыйшлі да высновы, што рызыкі, звязаныя з анэксіяй Расіяй Крыма, для авіякампаній знізіліся”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што раней EASA рэкамендавала не лётаць над Крымам, паколькі афіцыйна Украіна адказвае за паветраную прастору над паўвостравам, але на справе ў Сімферопалі працуюць дыспетчары, якія падпарадкоўваюцца авiяцыйным уладам Расіі.

Цяпер агенцтва дазволіла выкарыстоўваць еўрапейскім авіяперавозчыкам два маршруты ў межах Сімферопальскага раёна. Пры гэтым каардынаваць і кантраляваць палёты замежных кампаній, як піша выданне, павінны авіядыспетчарскія службы Украіны.

Выданне лічыць гэтае рашэнне EASA палітычнай перамогай Украіны, паказваючы на той факт, што яна зможа атрымліваць грошы за абслугоўванне замежных самалётаў над тэрыторыяй анэксаванага Крыма.

Адзначым, у паведамленні, апублікаваным на сайце EASA, гаворыцца пра новае пагадненне, якое было падпісана з Украінай 18 студзеня. Паведамляецца, што пагадненне прадугледжвае пашырэнне супрацоўніцтва паміж органамі арганізацыі паветранага руху, але інфармацыя аб дазволе палётаў над акупаваным Крымам адсутнічае.

У лістападзе 2015 года Украіна спыніла перамовы з Расіяй аб аднаўленні авіязносін.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: