У Казахстане ініцыяваныя датэрміновыя выбары прэзідэнта

Асамблея народа Казахстана выступіла з ініцыятывай правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. Прэзідэнту Назарбаеву з-за піку крызісу, які чакаецца ў наступным годзе, патрэбны новы мандат даверу, растлумачылі аўтары.



Калі пройдуць выбары — пакуль не вызначана. Назарбаеў, які кіруе Казахстанам з пачатку 1990-х гадоў, набірае на кожных выбарах больш за 90% галасоў.
 
 
У суботу ў Астане прайшло пасяджэнне савета АНК, на якім дэлегаты аднагалосна прагаласавалі за ініцыятыву правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. «Чакаецца, што пік сусветнага эканамічнага крызісу будзе ў 2016 годзе, і, улічваючы складаную геапалітычную абстаноўку ў свеце, гэта ініцыятыва своечасовая», — патлумачыў ініцыятыву сенатар Куаныш Султанаў.
 
 
«На новым і цяжкім этапе сусветных дысбалансаў неабходна аказаць давер Елбасы (прэзідэнту, бацьку нацыі) Н.А.Назарбаеву, каб краіна не збілася з свайго стратэгічнага курсу і працягнула свой шлях па маштабнай мадэрнізацыі краіны і прасоўванні ў трыццатку найбольш моцных дзяржаў свету», — гаворыцца ў дакуменце, прынятым АНК.
 
 
Асамблея вырашыла, што новы мандат даверу лідэру нацыі аб'яднае і згуртуе народ на новым этапе сусветнага развіцця, дазволіўшы засяродзіць усе намаганні на важнейшых пытаннях развіцця дзяржавы. «Важна праз датэрміновае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў умацаваць рост эканомікі, забяспечыць пераемнасць палітыкі. Гэтая ініцыятыва фактычна безальтэрнатыўная»,  —  падкрэсліваецца ў звароце.
 
 
Папярэднія прэзідэнцкія выбары таксама былі праведзены ў Казахстане датэрмінова. Яны адбыліся 3 красавіка 2011 года. Назарбаеў набраў 95,55% галасоў выбаршчыкаў, трое яго супернікаў — менш за 2% кожны.
 
 
Паводле ria.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: