У Кіеў завезлі правакатараў для ўчынення пагромаў

Лідэр украінскай апазіцыйнай партыі «УДАР» Віталь Клічко заявіў, што ў Кіеў прывезлі правакатараў-«цітушак», каб яны палілі машыны, білі вітрыны, рабавалі і правакавалі бойкі.



Затрыманыя «цітушкі» на сцэне Дому прафсаюзаў


Пра гэта гаворыцца ў звароце, апублікаваным раніцай у аўторак, 21 студзеня, на афіцыйным сайце партыі «УДАР».

Па версіі Клічко, выкарыстоўваючы правакатараў, улады «хочуць стварыць хаос у Кіеве», дэстабілізаваць сітуацыю, каб атрымаць падставу для ўвядзення надзвычайнага становішча.
 
 
Лідэр «УДАРу» звярнуўся да жыхароў Кіева з заклікам праявіць пільнасць, не паддавацца на правакацыі і стварыць дружыны, якія будуць сачыць за правапарадкам у сталіцы Украіны. Міліцыя, па словах Клічко, задачу забеспячэння парадку і бяспекі ў Кіеве не выконвае.
 
 
Прэс-сакратар Віталя Клічко Аксана Зіноўева напісала на сваёй старонцы ў Facebook, што лідэр «УДАРу» асабіста «злавіў двух цітушак, дапытаў і раззброіў». Затрыманыя, паведаміла Зіноўева, распавялі Клічко, што іх прывезлі з Херсона, каб ладзіць ў Кіеве масавыя беспарадкі.
 
 
«Цітушкі», затрыманыя актывістамі Еўрамайдану, былі дапытаныя ў Доме прафсаюзаў. Яны распавялі, што ім раздалі малаткі, біты, наркатычныя рэчывы і сказалі «расслабляцца».  
 
 
Паводле ўкраінскіх СМІ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: