У Кітаі бяруць аплату за чыстае паветра

Адзін рэстаран вырашыў увесці дадатковую плату за дыханне — 15 цэнтаў.



foto:wiadomosci.dziennik.pl


Чыстае паветра ў Кітаі стала камфортным таварам. Адзін рэстаран вырашыў увесці дадатковую плату за дыханне ім. Плата ў адзін юань, раўнавартасць 15 цэнтаў, увёў рэстаран блізу Шанхая.

Усім кліентам далічваюць да чэка адзін юань. Такім чынам уладальнікі стараюцца кампенсаваць кошт тэхнікі для ачышчэння паветра, якая ў сувязі са смогам у Кітаі карыстаецца ўсё большай папулярнасцю. Справа раз'яднала інтэрнаўтаў, а ў выніку зацікаўленасці СМІ пытаннем зацікавіліся таксама ўлады.

Мясцовыя ўлады вырашылі, што паветра з'яўляецца натуральнай каштоўнасцю чалавецтва, а рэстаран абавязаны забяспечыць чыстае асяроддзе, у тым ліку і паветра. Уладальнікі атрымалі загад спыніць пабор дадатковай аплаты за дыханне чыстым паветрам у рэстаране.

www.radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: