У Крыме банкі спынілі выдачу грошай

У Севастопалі перасталі выдаваць грошы з бягучых банкаўскіх рахункаў. Людзі стаяць у чэргах пад банкамі, спадзеючыся атрымаць наяўныя, але ім адмаўляюць.

 



У чэргах да банкаў стаяць нават уначы


На пачатку сакавіка, калі рускія акупавалі Крым, сепаратысты ў горадзе забаранілі вяртаць дэпазіты — спачатку ў валюце, а потым і ў грыўнях. Праз некалькі дзён увялі абмежаванні на зняццё грошай з бягучых рахункаў. У аддзяленнях банкаў можна было зняць не больш за 800 грыўняў на суткі, у банкаматах — не больш за 300. Цяпер фінустановы цалкам заблакавалі выдачу наяўных, паведамляе "5 канал".

www.5.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!